О предприятии  

   
   
   

 У Гальшанах у восьмы раз адбыўся  рэгіянальны фестываль “Гальшанскі замак”, які  ў гэтым годзе быў прысвечаны 595- годдзю ўступлення ў шлюб Соф’і Гальшанскай з польскім каралём Ягайлам. Пачаўся ён з ускладання кветак да памятнага знаку родапачынальніцы дынастыі Ягелонаў і тэатралізаванага шэсця да руін замка.
    Як звычайна, на фестываль з’ехалася шмат гасцей – прыхільнікаў сярэдневечнай культуры, каб атрымаць асалоду ад насычанай, разнастайнай праграмы на працягу дня: рыцарскія і конныя турніры, турніры лучнікаў, майстар-класы па хаджэнню на хадулях і сярэдневечных танцах, цікавыя прадстаўленні вулічнага тэатра “”Вір” і конна-спартыўнага клуба “Залатая шпора”, канцэртныя выступренні гуртоў  сярэдневечнай музыкі і многае іншае. Шмат цікавых майстар-класаў для гледачоў было прапанавана і па народных рамёствах. А таксама кожны жадаючы мог пастраляць з лука, пабіцца на мячах, пакатацца на конях. Для дзяцей была арганізавана дзіцячая пляцоўка з шматлікімі атракцыёнамі і гульнямі. Закончыўся фестываль начным штурмам крэпасці і феерверкам.

Больш інфармацыі можна знайсці на сайце газеты "Ашмянскі веснік"

   

Прокачайся! Получи извещение на E-MAIL  

   

Форма входа  

   
   
   
   
   
   
   
   
© 2024 Ошмянское РУП ЖКХ. Все права защищены.
Joomla! - бесплатное программное обеспечение, распространяемое по лицензии GNU General Public License.
© Eugene Gavris © 2012