У Ашмянскім РАУС сумесна з членамі назіральнай камісіі пры райвыканкаме прайшло мерапрыемства ў рамках акцыі»не выпусці свой шанец"

 

У яго рабоце прынялі ўдзел першы намеснік начальніка Ашмянскага РАУС Уладзімір Аляхновіч, начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі Вольга Жабінская, намеснік пракурора Ашмянскага раёна Святлана Малец, урач-псіхатэрапеўт раённай бальніцы Юлія Шлыковіч, начальнік аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Таццяна Мамонава.

На сустрэчу былі запрошаны асобы, якія маюць непагашаную судзімасць і стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, а таксама грамадзяне, якія стаяць на ўліку ў аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі – прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, звязаныя з гвалтам у сям'і. Дадзеная катэгорыя атрымала запрашэнне ў сувязі з тым, што ў гэтыя дні ў Рэспубліцы праходзіць прафілактычная акцыя «Дом без гвалту». Менавіта на гэтую праблему звярнулі ўвагу ў сваіх выступах Вольга Жабінская, Юлія Шлыковіч і Святлана Малец. Святлана Малец акцэнтавала ўвагу прысутных на адказнасці, як адміністрацыйнай, так і крымінальнай, за ўчыненне злачынстваў у дачыненні да блізкіх людзей.

Статыстыка сведчыць, што сярод асноўных прычын, якія спрыяюць здзяйснення злачынстваў, лідзіруюць адсутнасць занятасці і знаходжанне ў стане алкагольнага ап'янення. Вярнуцца да нармальнага жыцця ў грамадстве можна заўсёды. Першарадным ў працэсе лячэння алкагольнай залежнасці з'яўляецца жаданне самога чалавека. Што тычыцца пытанняў працаўладкавання, то Таццяна Мамонава агучыла шэраг вакансій у арганізацыях раёна, пералічыла дакументы, неабходныя для пастаноўкі на ўлік у службе занятасці, спынілася на магчымасці грамадзян, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, атрымаць разавую матэрыяльную падтрымку.

Каля паловы прысутных у зале грамадзян не працаўладкаваны, наяўнымі ў раёне вакансіямі зацікавіліся адзінкі. Ім прама на месцы была выдадзена пісьмовая прапанова аб працаўладкаванні, з якой яны павінны звярнуцца ва ўстаноўленыя тэрміны да наймальніка.

Першы намеснік начальніка Ашмянскага РАУС Уладзімір Аляхновіч заўважыў, што лепшай мерай прафілактыкі і выпраўлення з'яўляецца праца. Грамадзянам з ліку непрацаўладкаваных было прапанавана аказаць дапамогу адной з гаспадарак раёна.

Банеры

Пра нас

Ашмянскае раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі (далей РУП ЖКГ) цяпер налічвае больш за 350 чалавек, якія бяруць удзел у прадастаўленні камунальных паслуг насельніцтву горада Ашмяны і Ашмянскага раёна. Для прадастаўлення жыллёва-камунальных паслуг на прадпрыемстве створаны 11 структурных падраздзяленні.

 Асноўнымі відамі дзейнасці Ашмянскага РУП ЖКГ.

  • тэхнічнае абслугоўванне шматкватэрных жылых дамоў, рамонт удасканаленых пакрыццяў праездаў, праходаў, догляд за зялёнымі насаджэннямі;
  • халоднае і гарачае водазабеспячэнне;
  • водаадвядзенне (каналізацыя);
  • цэнтралізаванае цеплазабеспячэнне;
  • вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў;
  • уборка вуліц, тратуараў; - прадастаўленне ложка-месцаў у гасцініцы;
  • лазневае абслугоўванне ў горадзе і ў сельскай мясцовасці;
  • рэалізацыя прадметаў пахавальнага рытуалу.

Кантакты

Адрас: 231103, г.Ашмяны, вул.Чкалава, 19 тэл. 2-23-93 Панядзелак, аўторак, серада, чацвер, пятніца з 8:00 да 17:00 перапынак на абед з 13:00 да 14:00 выходны: субота, нядзеля Email: priemnaja@oshmjkh.by Рэжым працы абанентнага аддзела тэл. 7-32-66 Панядзелак, аўторак, серада, пятніца: 8:00 да 17:00 (без перапынку на абед) Чацвер: 8:00да 19:00 (без перапынку на абед) Субота:                   8:00 да 14:00  

 

President.gov.by
Сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Oshmiany.gov.by
Сайт Ашмянскага райвыканкаму

Mjkx.gov.by
Сайт Міністэрства ЖКХ

Gkx.by
Партал камунальнай пісьменнасці

Osh.by
Cайт рэдакцыі "Ашмянскі веснік"

Мы на карце

© 2024 Все права защищены. Ошмянское РУП ЖКХ.